Міфы і факты яўрэйскай самабытнасці ў творчасці Э.Ажэшкі

Да напісання вялікага рамана “Мэйр Эзафовіч” і, як аказалася, першага свайго шэдэўра, Эліза Ажэшка прыйшла не толькі дзякуючы назіранню. Пісьменніца хацела настолькі блізка, наколькі гэта магчыма і ўсёабдымна, з эпічнай дакладнасцю, прадставіць вобраз яўрэйскага жыцця ў маленькім гарадку. Акрамя гэтага яна паставіла перад сабой мэту прадставіць складаную псіхіку народа, прыпомніць яго паэзію, расказаць легенды.

Усе намаганні сусветна вядомай пісьменніцы адчулі ўдзельнікі сустрэчы ў літаратурна-музычным салоне “У пані Элізы”, якая адбылася ў апошні зімовы вечар у аддзеле выданняў на замежных мовах.

Як пісаўся раман, як ацэньвалі яго літаратурныя крытыкі і ці сапраўды ён адлюстраваў тагачаснае жыццё яўрэйскай нацыі расказвалі супрацоўнікі бібліятэкі і госці салона, сярод якіх былі навукоўцы С.П.Мусіенка, А.М.Пяткевіч, А.М.Петрушкевіч, краязнаўца Б.Я.Ерузалім і жыхары г.Гродна.

Чароўнась мерапрыемству дадалі гукі песні пад гітару ўдзельнікаў Народнага аматарскага аб’яднання “Клуб организованных бардов” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Таццяны і Паўла Салаўёвых.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе з вялікім задавальненнем паглядзелі фільм пра шматнацыянальны Прынёманскі край “Мосты толерантности”.