Добрыя веды – добрыя справы!

26 лютага ў дзіцячым філіяле адбылася медыя-віктарына “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, прысвечаная ахове прыроды Беларусі, жывёлам і раслінам са старонак “Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь”. Удзел у мерапрыемстве прымалі члены клуба “Пачытай-ка”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў экалагічнай медыя-гульні, дзе сустрэліся з Дзедам-прыродаведам – героям кніг з серыі “Апавяданні Дзеда-прыродаведа” Г. і С.Трафімавых, які ў гульнёвай форме пазнаёміў прысутных з рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл, запаведнікамі, заказнікамі і нацыянальнымі паркамі нашай краіны.

Выстава-прагляд “Будзь сябрам прыродзе!” пазнаёміла дзяцей з кнігамі і перыядычнымі выданнямі беларускіх выдавецтваў, прысвечанымі ахове прыроды.