Адкрыццё выставы “Шведские папы”

20 лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага адбылося адкрыццё выставы “Шведские папы”, удзел у якім прымалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханесан, намеснік пасла, другі сакратар Петэр Мёллер, памошнік пасла Алеся Літвіноваская.

Сярод шматлікай аўдыторыі – папы і мамы разам з дзецьмі. Бацькі актыўна ўдзельнічалі ў размове з паслом Швецыі і прадстаўнікамі “Папа-школы”, у той час як дзеці глядзелі экаспектакль “Немусорная история”, малявалі і чыталі кнігі.

Выстава “Шведские папы” будзе дзейнічаць да 27 лютага па адрасе: вул. Савецкая, 25, дзіцячы філіял.