“Бібліятэка года” за 2018 год

Падведзены вынікі абласнога конкурсу сярод публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці “Бібліятэка года” за 2018 год.

Для ўдзелу ў конкурсе свае матэрыялы даслалі 12 бібліятэк з Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Слонімскага, Смаргонскага, Шчучынскага раёнаў і г.Гродна. Кожная з бібліятэк-намінантаў вызначаецца сваёй індывідуальнасцю, цікавымі новымі формамі работы, творчымі праектамі і праграмамі.

Пераможцамі абласнога конкурсу “Бібліятэка года” прызнаны:

у намінацыі “Раённая (гарадская) бібліятэка года”

  • Дзятлаўская раённая бібліятэка ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” (дырэктар Касцюк Святлана Пятроўна);

у намінацыі “Дзіцячая бібліятэка года”

  • Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” (загадчык Сокал Алена Юр’еўна);

у намінацыі “Сельская (гарпасялковая) бібліятэка года”

  • Радунская гарпасялковая бібліятэка ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” (загадчык Русялевіч Люцыя Мар’янаўна).

Віншуем з перамогай!