Адкрыты прагляд “Чэслаў Немэн: лёс і памяць”

З 12 лютага 2019 года ў аддзеле краязнаўства дзейнічае адкрыты прагляд “Чэслаў Немэн: лёс і памяць”, прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння польскага спевака, кампазітара, аранжыроўшчыка, рок-музыканта, мастака, скульптара.

Запрашаем гарадзенцаў і гасцей горада пазнаёміцца з энцыклапедычнымі выданнямі, манаграфіямі, матэрыяламі навуковых канферэнцый, артыкуламі з часопісаў, якія змяшчаюць інфармацыю пра жыццё і творчасць знакамітага дзеяча.

Чэслава Немэна (сапр. Выджыцкі Чэслаў Юліўш; 16.2.1939, в. Старыя Васілішкі Шчучынскага р-на – 17.1.2004) з дзяцінства акружала музыка. Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964 г., калі Марлен Дзітрых запісала нямецкую версію яго песні “Czy mnie jeszcze pamientasz?”.

У 1966 г. Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі рускіх народных песень. Арганізаваў свой калектыў – “Акварэле”. 3 ім запісаў самую вядомую песню ранняга перыяду “Дзіўны гэты свет”. Музыка і вакальная манера ў тыя гады была зарыентавана на негрыцянскі блюз, але выразна адчуваўся ўплыў фальклору.

У 1969 г. музыкант арганізаваў гурт “Немен Энігмацік”, потым “Немен” і “Немен Аэраліт”. З 1975 г. апроч песен Ч. Немэн пачынае пісаць музыку для тэатра і кіно. Ён аўтар і выканаўца музыкі і песен да спектакляў, кінафільмаў, у т.л. “Гульня” Е. Каваляровіча, “Выйшаў у ясны, пагодны дзень” К. Вайцяхоўскага, “Вяселле” А. Вайды.

Ч. Немэн дабіваўся поспехаў на міжнародных фестывалях у Францыі, Германіі, Італіі, Чэхаславакіі, Венгрыі, Швейцарыі.

Будзем рады бачыць Вас у аддзеле краязнаўства: вул. Замкавая, 20, каб. № 11.