Знаёмства з родным краем

6 лютага 2019 года ў дзіцячым філіяле прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма “Царства ведаў, таямніц, адкрыццяў запрашае вас”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай медыя-прэзентацыі “Веды і таямніцы” пазнаёміліся з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, размешчанымі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, 75 гадоў якой спаўняецца ў бягучым годзе.

Дзеці ахвотна адправіліся ў займальнае падарожжа па родных мясцінах і паказалі добрыя веды па гісторыі і сучаснасці роднага краю.