Антуану дэ Сэнт-Экзюперы прысвячаецца

6 лютага ў юнацкім філіяле для вучняў 3 класа СШ № 40 прайшла слайд-гадзіна “Пакарыцель неба, філосаф, рамантык – Антуан дэ Сэнт-Экзюперы”.

Дзеці пазнаёміліся з творчасцю знакамітага французскага пісьменніка, паразважалі над пытаннямі, якія падымае аўтар “Маленькага прынца” у сваім знакамітым творы. Напрыканцы мерапрыемства кожны зрабіў сабе папяровага Ліса – лепшага сябра галоўнага героя казкі.