Іван Мележ − нацыянальны талент Беларусі

5 лютага ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Іван Мележ – нацыянальны талент Беларусі”.

Вучні 10 класа сярэдняй школы № 7 прыйшлі на ўрок беларускай літаратуры ў бібліятэку. Падчас мерапрыемства яны пазнаёміліся з літаратурай пра жыццё і творчасць пісьменніка, прадстаўленай на выставе, паразважалі пра значнасць класічнага рамана “Людзі на балоце” і выказалі свае адносіны да герояў твора.