“Шэдэўры французскай літаратуры”

4 лютага ў рамках Тыдня французскай кнігі ў юнацкім філіяле для вучняў гімназіі № 10 і СШ № 28 прайшла інфармацыйна-адукацыйная гадзіна, падчас якой асаблівая ўвага была звернута на французскую літаратуру.

Дзеці мелі магчымасць азнаёміцца як з творамі класікаў, так і сучасных аўтараў Францыі. Таксама ўвазе наведвальнікаў была прапанавана выстава “Шэдэўры французскай літаратуры”.