“Шарм і веліч французскай літаратуры”

У рамках Тыдня французскай кнігі ў абанементным аддзеле арганізаваны выставы літаратуры “Францыя: вернісаж сусветнай культуры” і “Шарм і веліч французскай літаратуры”.

Супрацоўнікі аддзела праводзяць агляды літаратуры і знаёмяць наведвальнікаў з творамі найбольш вядомых французскіх пісьменнікаў і паэтаў, сярод якіх: А. дэ Бальзак, А. Дзюма, В. Гюго, Ш. Бадлер, Э. Заля, А. Франс, А.Рэмбо і іншыя. Новае пакаленне французскіх аўтараў прадстаўлена такімі творцамі слова, як М.Леві, А.Гавальда, Б.Вербер, М.Уэльбек і г.д. Аматарам чытаць на роднай мове прапануюцца пераклады на беларускую – А.Камю, Ф.Марыяка, П.Мерымэ, Ж.Сіменон і г.д., а самыя маленькія чытачы аддзела не змогуць не звярнуць увагу на кнігі з яркімі малюнкамі казак Ш.Перо, А. дэ Сент-Экзюперы, М.Бутрона і інш.

Запрашаем у абанементны аддзел па адрасе: вул. Замкавая, 20, п.№9.