Вялікія мастакі Францыі

У рамках Тыдня французскай кнігі з 4 да 10 лютага ў аддзеле мастацтва дзейнічае кніжная выстава «Вялікія мастакі Францыі». Выстава знаёміць з важнымі падзеямі ў жыцці і творчасці вядомых мастакоў Францыі: Э. Мане, Э. Дэга, П. Сезана, К. Пісаро, К. Моне, Э. Дэлакруа і інш.

Каштоўныя мастацкія альбомы і кнігі даюць магчымасць пазнаёміцца з шэдэўрамі сусветнага жывапісу, а таксама са стылямі і накірункамі.

Шчыра запрашаем пазнаёміцца з нашай экспазіцыяй!