Урок для настаўнікаў

Інфармацыйны ўрок для настаўнікаў замежных моў сярэдніх школ Гродзенскай вобласці “У дапамогу настаўніку: традыцыйныя і інавацыйныя рэсурсы ў выкладанні і вывучэнні замежных моў” прайшоў у аддзеле выданняў на замежных мовах.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з традыцыйнымі дапаможнікамі ў навучальным працэсе: кнігамі, часопісамі, электроннымі рэсурсамі, а таксама даведаліся аб тым, якія інавацыйныя сродкі можна выкарыстоўваць падчас падрыхтоўкі і правядзення заняткаў.

Супрацоўнікі аддзела пазнаёмілі выкладчыкаў з вэб-сайтам абласной бібліятэкі, электронным каталогам і базамі дадзеных, а таксама з міжнароднымі адукацыйнымі праграмамі.