“Гродно: город в контексте истории и культуры Европы”

26 студзеня 2019 года ва ўніверсальнай чытальнай зале ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адбылася прэзентацыя кнігі прафесара, доктара гістарычных навук Дзмітрыя Уладзіміравіча Карава “Гродно: город в контексте истории и культуры Европы (XI – нач. XXI в.)”.

На пачатку Д.У.Караў распавёў пра дзейнасць Цэнтра міждысцыплінарных даследванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, якім ён кіруе. Даследчык вызначыў асноўныя накірункі працы Цэнтра і будучыя перспектывы даследванняў. Прэзентаваная кніга – адзін з вынікаў навуковай працы гэтай установы.

Кніга напісана ў жанры гісторыка-культуралагічнага даведніка, дзе вылучаюцца чатыры асноўныя сюжэты: асноўныя этапы гісторыі горада Гродна; біяграфічны даведнік, у якім змешчана інфармацыя пра гістарычных і сучасных дзеячаў, звязаных з горадам; характарыстыка асноўных цэнтраў навукі і культуры горада; нарыс сацыяльнай тапаграфіі абласнога цэнтра.

На прэзентацыі прысутнічалі вядомыя гродзенскія гісторыкі, краязнаўцы, экскурсаводы, студэнты. Удзельнікі мерапрыемства дыскутавалі пра важнасць гістарычнага мінулага, накірункі развіцця турызму ў горадзе, сучасныя спосабы распаўсюджання інфармацыі пра гродзенскую даўніну сярод жыхароў і гасцей горада над Нёманам.

Кніга будзе цікавай для шырокага кола чытачоў, краязнаўцаў, навучэнцаў, студэнтаў і турыстаў.