Дабрачынная ёлка

19 снежня 2018 г. у ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” ўжо ў чатырнаццаты раз прайшла Дабрачынная навагодняя ёлка.

Як і больш за сто год таму, па традыцыі, якая была закладзена сусветна вядомай пісьменніцай Элізай Ажэшка, гасцінны домік адчыніў свае дзверы для дзяцей-сірот. Выхаванцы з Панямуньскага дзіцячага дома, Гродзенскіх гарадскога і раённага сацыяльна-педагагічных цэнтраў сталі ўдзельнікамі свята.

У незвычайную казку дзетак запрасілі Дзед Мароз, Снягурка, Машанька, Залатая рыбка і Дракончык. Напрыканцы мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі падарункі.

Шчыра дзякуем усім, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні дабрачыннай елкі: прадстаўнікам праваслаўнай і каталіцкай канфесій, ААТ “Малочны мір”, ААТ “Мока”, ТДА “Фірма ABC”, ААТ “Гроднахлебпрам”, аблпатрэбсаюз, філіял ААТ “Беларусбанк”, ААТ “Радыёхваля”, Гродзенскі абкам прафсаюзаў работнікаў гандлю, СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, а таксама нашым чытачам Саскавец С.І., Амяльянчыку А.А. і інш.