“Сябра хатняга ачага”

З 24 лістапада да 2 снежня 2018 года ў аддзеле перыядычных выданняў пачала дзейнічаць выстава-прагляд “Сябра хатняга ачага”, прымеркаваная да Сусветнага дня хатняй жывёлы.

На выставе прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў пра самых розных гадаванцаў, якія жывуць у нашых дамах: ад катоў і сабак, да рыбак і хамячкоў.

Прадстаўлена інфармацыя пра ўмовы ўтрымання хатніх жывёл, пра пароды котак, іх асаблівасцях, звычках, аб тым, як вырошчваць і лячыць жывёл. «Як выбраць сабаку?», «Якая сабака можа быць добрым вартаўніком і абаронцам?», «Як даглядаць за папугаем?», «Які кот самы ласкавы?» – на гэтыя і іншыя пытанні Вы зможаце знайсці адказы на выставе.

Галоўная мэта выставы – даць уяўленне аб разнастайнасці жывёльнага свету, зацікавіць навакольнай прыродай і даць магчымасць адчуць неабходнасць яе захавання.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая 20, аддзел перыядычных выданняў.

Тэлефон для даведак: 71-89-43.