У гасцях у знакамітай зямлячкі

Дом Элізы Ажэшкі наведалі вучні 6 класа СШ №36 г.Гродна. Школьнікі з задавальненнем удзельнічалі ў адукацыйнай праграме, прысвечанай жыццю і творчасці знакамітай пісьменніцы. Пасля экскурсіі і фотасесіі ў мемарыяльным пакоі вучні прайшлі па лабірынтах вядомага кожнаму гарадзенцу дома, пачыталі ўрыўкі з твораў і зрабілі паштоўкі ў традыцыях Элізы Ажэшкі.