Прэзентацыя кнігі “Каролин (Гродно) – первый аэродром Беларуси”

24 лістапада 2018 г. ва ўніверсальнай чытальнай зале ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка Дзмітрыя Кіенкі “Каролин (Гродно) – первый аэродром Беларуси”.

Выданне з’яўляецца першым комплексным даследваннем “старога аэрадрома” пад Гродна, авіячастак, якія на ім дыслакаваліся ў розны гістарычны перыяд, змяшчае шматлікі ілюстрацыйны матэрыял (80 фотаздымкаў, 29 малюнкаў і 2 карты-схемы).

Аўтар на падставе архіўных матэрыялаў упершыню апісаў гісторыю фарміравання і разгому 10-ай асобнай эскадрылі пагранвойскаў 1941 годзе.

Яшчэ навіны: