Прагляд літаратуры “Гармонія і стыль камфорту”

Абанементны аддзел запрашае пазнаёміцца з выданнямі прагляда літаратуры Гармонія і стыль камфорту” па развіццю творчых здольнасцяў, пошуку новых захапленняў, а таксама з творамі мастацкай літаратуры ва ўсёй яе разнастайнасці і паўнаце.

На выставе можна знайсці кнігі па ўсіх магчымых відах прыкладной творчасці: па вышыўцы гладдзю і крыжом, па макрамэ, бісерапляценні, аплікацыі з папяровых сурвэтак у серыях выданняў “Уютное хобби”, “Своими руками: просто и красиво”, “Мастер-класс”, “Город мастеров” і інш., якія ўносяць разнастайнасць у жыццё і дораць задавальненне людзям. На праглядзе таксама прадстаўлена літаратура для самаўдасканалення і дасягнення поспеху такіх аўтараў, як Н.Хіла, С.Кові, Р.Кійясакі, Д.Карнэгі, Э.Бёрна, З.Фрэйда, А.Курпатава, К.Юнга і інш.

Адзначым, што ідэя выставы нарадзілася не выпадкова – кнігі гэтай тэматыкі заўсёды карысталіся і карыстаюцца вельмі высокім попытам сярод чытачоў аддзела, а асабліва напярэдадні наступаючых навагодніх свят.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу па адрасе: вул. Замкавая 20, п. №9.