Чытаем разам творы А.Міцкевіча

21 лістапада 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” прайшло чарговае мерапрыемства абласной акцыі “Чытаем разам”.

Падчас дванаццатай па ліку сустрэчы гучалі творы знакамітага паэта, публіцыста і асветніка Адама Міцкевіча, 220 гадоў з дня нараджэння якога спаўняецца ў снежні бягучага года.

Вершы, санеты, урыўкі з паэм і балад сусветна вядомага творцы слова дэкламавалі вядомыя людзі г. Гродна, студэнты, навучэнцы школ, чытачы бібліятэкі. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі Клімовіч Валерый Паўлавіч, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама і Знайдзінскі Казімір Казіміравіч, старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА “Саюз палякаў Беларусі”.

На выставе літаратуры “Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу” можна было пазнаёміцца з кнігамі аўтара і выданнямі, прысвечанымі яго жыццю і творчасці.

Вялікі паэт, патрыёт роднага краю пакінуў сучаснікам запавет любові і вернасці да той зямлі, якая нараджае і ўзгадоўвае чалавека. Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча неўміручая.

Яшчэ навіны: