На канікулы – у бібліятэку

30 кастрычніка юнацкі філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага наведалі вучні 1 класа СШ №7.

Для дзяцей была праведзена экскурсія па доме Элізы Ажэшкі. Дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі навучэнцы пазнаёміліся дабрачыннай дзейнасцю сусветна вядомай пісьменніцы, гісторыяй стварэння гербарыяў, адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны.

Юныя гарадзенцы з ахвотай стварылі ўласныя восеньскія гербарыі.

Яшчэ навіны: