Ёсць храм у кніг − бібліятэка

27 верасня ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Ёсць храм у кніг − бібліятэка”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы хіміка-тэхналагічнага каледжа.

Падчас сустрэчы ішла размова пра гісторыю бібліятэкі, яе сучасны стан і магчымасці. У ходзе мерапрыемства прысутныя змаглі пазнаёміцца з традыцыйнымі і віртуальнымі крыніцамі інфармацыі, а таксама набыць практычныя навыкі эфектыўнага пошуку інфармацыі з выкарыстаннем электроннага каталога бібліятэкі.