ХІІІ Гарадзенскія чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі”

20 верасня 2018 года ў галоўным корпусе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага (вул. Замкавая, 20) прайшлі ХIII Міжнародныя Гарадзенскія чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі”.

Удзел у мерапрыемстве прымалі: навукоўцы, краязнаўцы, прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, ВНУ з Рэспублікі Беларусь і Польшы, пісьменнікі і іншыя зацікаўленыя асобы.

У навуковых дакладах і паведамленнях былі абмеркаваны малавядомыя факты і падзеі ў гісторыі Гродна, слынныя асобы, якія ўнеслі ўклад у развіццё горада над Неманам, праблемы прыходскага жыцця праваслаўных веруючых і інш. Асаблівая ўвага была звернута на папулярызацыю гістарычнай памяці абласнога цэнтра для выкарыстання ў турыстычных мэтах.