Выставы-прагляды да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні агульнанацыянальнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь абласная бібліятэка запрашае наведаць выставы-прагляды: “Пад блакітным небам Беларусі” і “Суверэнная Беларусь”.
Прапануем Вам пазнаёміцца з кнігамі, прысвечанымі мінуламу і сучаснасці нашай краіны. Сярод іх – літаратура па праву, архітэктуры, народнаму касцюму, беларускай кухні і па іншых тэмах, а таксама матэрыялы з перыядычнага друку аб гістарычных каштоўнасцях і сучасных дасягненнях нашай краіны.
  Прадстаўлены выданні і рэгіянальнай тэматыкі – альбомы і энцыклапедыі, галоўным матывам якіх з’яўляецца Гродзеншчына.
Выставы працуюць з 27 чэрвеня па 5 ліпеня ў галоўным корпусе бібліяэкі (вул. Замкавая, 20) ва ўніверсальнай чытальнай зале (2 паверх; тэлефон для даведак: 74-39-02) і ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы (1 паверх; тэлефон для даведак: 71-89-45).
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставы.