“Публічная бібліятэка рэгіёна: новыя напрамкі дзейнасці”

Пад такой назвай 28 чэрвеня на базе ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” праведзены абласны семінар.
Удзел у ім прымалі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, дырэктары бібліятэчных дзяржаўных устаноў культуры Гродзенскай вобласці, публічнай бібліятэкі г. Шальчынінкай (Літоўская Рэспубліка).
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся С.В.Куратчык, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, С.У.Бацян, галоўны спецыяліст упраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Л.В.Мальцава, дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
Намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама А.А.Карповіч паведаміў прысутным аб эканамічным развіцці і сацыяльнай сферы раёна.
Пытанні, якія разглядаліся на семінары разнабаковыя. Гэта і дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь, стан і перспектывы развіцця бібліятэчных устаноў Гродзеншчыны, знаёмства з традыцыямі і навацыямі ў рабоце публічных бібліятэк Шальчынінкайскага раёна Літоўскай Рэспублікі.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з культурным жыццём Воранаўшчыны, дзейнасцю публічных бібліятэк раёна і вектрам іх далейшага развіцця.
З калегамі вопытам работы па даследчай дзейнасці, з інавацыйнымі падыходамі ў развіцці бібліятэчнага сэрвісу, пазастацыянарнымі формамі абслугоўвання, краязнаўчым напрамкам работы і траспамежным супрацоўніцтвам падзяліліся дырэктары дзяржаўных устаноў культуры бібліятэчнага тыпу Гродзенскай вобласці: М.А.Камарова, А.М.Янкоўская, І.М.Царук, Т.І.Стэльмах.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі Больцішскую сельскую інтэграваную і Радунскую гарпасялковую бібліятэкі, дзе пазнаёміліся з работай гэтых устаноў.
Цікавым атрымаўся аповед пра мінулае г.п. Радунь Івана Іванавіча Фясенка, настаўніка гісторыі ДУА “Радунская сярэдняя школа”. Разам з вучнямі школы ён правёў змястоўную экскурсію па музею валуноў, які створаны ў 2014 годзе.