“Кніжны пікнік”

28 чэрвеня 2018 года ў чарговы раз супрацоўнікі абласной бібліятэкі каля сцен Новага замка арганізавалі “Кніжны пікнік”.
Госці пікніка з цікавасцю наведалі тэматычныя палянкі: “Гарадзенская”, “Кніжная палітра”, “Парад энцыклапедый”, “Кніжны калейдаскоп”. Дарослыя чыталі кнігі, утульна прысеўшы на дыван або, пры жаданні, бралі іх да хаты, запісаўшыся ў бібліятэку.
  Для дзяцей была падрыхтавана пляцоўка з цікавымі і забаўляльнымі гульнямі, на якой дзеці з задавальненнем шукалі адказы на пытанні віктарыны ў кнігах і перыядычных выданнях, удзельнічалі ў рухомых гульнях.
Быў арганізаваны “Буккросінг”, які знайшоў падтрымку ў гарадзенцаў і дынамічна развіваецца.