Моладзь і рэлігія

28 сакавіка ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшоў круглы стол “Моладзь і рэлігія”. Удзел у ім прымалі навукоўцы, выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай, грэка-каталіцкай і іўдзейскай канфесій, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, студэнцкая моладзь.
  У час мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні: роля Царквы ў падтрыманні маральнасці; моладзь і псеўдакультура: як зберагчы маладое пакаленне ад пагубнага ўплыву сурагата культуры і далучыць да хрысціянскіх каштоўнасцей; наколькі верным прадстаўляецца сцвярджэнне: ад таго, ці знойдзе моладзь сваё месца ў Царкве, залежыць духоўны стан грамадства і інш.
Увазе ўдзельнікаў круглага стала быў прадстаўлены агляд выданняў “Свет вечных ісцін” з фонду абласной бібліятэкі.