Творчая сустрэча з Віктарам Праўдзіным

27 сакавіка 2018 года ў зале пасяджэнняў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшла творчая сустрэча з папулярным беларускім літаратарам Віктарам Праўдзінам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам шматлікіх твораў дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру.

  Віктар Праўдзін – наш зямляк, нарадзіўся на Гродзеншчыне ў г.Ліда. Працуе ў жанры прозы. У яго творах дамінуе сацыяльна-прыгодніцкі накірунак.
Падчас сустрэчы пісьменнік расказаў аб сваім жыццёвым шляху, аб тым, як ён, маёр міліцыі ў адстаўцы, прыйшоў да літаратурнай творчасці, аб сваіх далейшых творчых планах.
Сярод удзельнікаў сустрэчы былі гродзенскія пісьменнікі, прадстаўнікі сферы адукацыі, актыўныя чытачы абласной бібліятэкі, шчырыя паклоннікі творчасці В.Праўдзіна, якія дзяліліся свамі ўражаннямі аб прачытанных творах. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі атрымаць ў падарунак кнігу з асабістым подпісам аўтара.
Да мерапрыемства супрацоўнікамі аддзела абанемента была падрыхтавана выстава “Віктар Праўдзін: постаць і творы”, на якой былі прадстаўлены асобныя кнігі аўтара, яго публікацыі ў шматлікіх зборніках прозы, часопісах, артыкулы ў газетах, а таксама грамадска-палітычныя выданні, адным са складальнікаў якіх з’яўляецца і ён.