“Жалобны звон Хатыні”

22 сакавіка ў юнацкім філіяле прайшла гадзіна памяці “Жалобны звон Хатыні”, прымеркаваная да 75-годдзя з дня хатынскай трагедыі.
На мерапрыемстве ішла гаворка аб вялікай трагедыі маленькай вёскі Хатынь, якая з`яўляецца сімвалам усіх спаленых вёсак Беларусі. З таго часу прайшло больш за сем дзясяткаў гадоў, а памяць аб гэтых падзеях працягвае жыць. Гісторыю трэба памятаць заўжды, якая б яна не была, і ні ў якім разе не забываць. Без мінулага няма і будучага. І пакуль будзе жыць людская памяць – урокі вайны не павінны паўтарыцца.