“Свет славутых раманаў”

Менавіта пад такой назвай у аддзеле абанемента дзейнічае прагляд літаратуры, на якім прадстаўлены самыя чытаемыя кнігі ў свеце, якія ўражваюць глыбінёй, вастрынёй думкі і неардынарным сюжэтам.
Аўтары гэтых твораў – вядучыя майстры класічнай і сучаснай прозы, стваральнікі папулярных дэтэктываў і фантастыкі. У кожнага чытача знойдуцца свае вялікія любімыя творцы. Але ёсць пісьменнікі, безагаворачна прызнаныя ўсім светам, – Дантэ, Сервантэс, Шэкспір, Ф.М. Дастаеўскі,У. Набокаў, М. Булгакаў, А. Камю, Э. Хэмінгуэй і іншыя.
Прапануем перачытаць лепшыя раманы геніяльных пісьменнікаў, якія здолелі ў сваіх творах адлюстраваць найважнейшыя моманты духоўнага жыцця чалавецтва: каханне, нянавісць, адчай, азарэнне. Гэтыя кнігі былі напісаны ў розныя эпохі, але да гэтага часу захоўваюць былую актуальнасць і папулярнасць.
Прагляд буддзе дзейнічаць да 18 сакавіка 2018 г.
Больш падрабязней з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе “Свет славутых раманаў”, можна пазнаёміцца ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Замкавая, 20, пак. №9.