Літаратурна-музычны салон “У пані Элізы”

У рамках творчага праекта “Эліза Ажэшка ў памяці нашчадкаў” 19 лютага ў інфармацыйна-адукацыйным цэнтры прайшло спатканне ў літаратурна-музычным салоне “У пані Элізы”. На гэты раз госці пазнаёміліся з гісторыяй сяброўства двух знакамітых пісьменніц Элізы Ажэшкі і Марыі Канапніцкай, дыскутавалі аб праблемах жаночай эмансіпацыі ХІХ ст., а таксама слухалі чароўную музыку і паэзію.
  Мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела выданняў на замежных мовах і юнацкага філіяла.