Абласная акцыя “Чытаем разам”, прысвечаная Максіму Багдановічу

Пятая сустрэча ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”, якая прайшла ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” 30 лістапада, прысвячалася класіку беларускай літаратуры – Максіму Багдановічу125 гадоў з дня нараджэння якога спаўняецца 9 снежня бягучага года.

  Ганаровыя госці мерапрыемства – Сямашка Лідзія Міхайлаўна, начальнік інспекцыі Міністэрства па налогам і зборам Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, Бераснева Алена Пятроўна, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а таксама супрацоўнікі бібліятэк і музеяў, студэнты, кадэты, школьнікі і ўсе жадаючыя прачыталі вершы, урыўкі з паэм і казак Максіма Багдановіча, якія найбольш кранулі іх сэрцы. У гэты дзень творы знакамітага паэта гучалі на беларускай, рускай, польскай, украінскай, латышскай, англійскай, нямецкай, французскай мовах.

Абласная акцыя “Чытаем разам” арганізавана ў Год культуры і праводзіцца ва ўсіх публічных бібліятэках вобласці па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

На працягу года прадстаўнікі ўлады, знакамітыя людзі нашага рэгіёна, студэнты, школьнікі і ўвогуле аматары літаратуры чыталі творы К.Крапівы і Э.Ажэшкі, Я.Купалы і Я.Коласа, урыўкі з твораў пра Вялікую Айчынную вайну. Гасцямі мерапрыемстваў былі: начальнікі (і намеснікі начальнікаў) галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, галоўны пракурор Гродзенскай вобласці, галоўны рэдактар абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства “Рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гродна”, кіруючыя асобы ўзброенных сіл, ветэраны Вялікай Айчынная вайны, старшыні і намеснікі старшынь райвыканкамаў і сельскіх саветаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў вобласці, творчая інтэлігенцыя.

Яшчэ навіны: