“Чытаем разам” творы беларускіх класікаў: Янкі Купалы і Якуба Коласа.

8 верасня 2016 года у ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” гучалі творы беларускіх класікаў: Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Удзел у мерапрыемстве прынялі: начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Сонгін Аляксандр Генрыхавіч і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Апановіч Вячаслаў Аляксандравіч.

Усе жадаючыя, сярод якіх былі школьнікі, студэнты і кадэты чыталі свае любімыя творы класікаў. На выставе літаратуры “Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа” можна было пазнаеміцца з самымі цікавымі і знакамітымі кнігамі нашых славутых пісьменнікаў.