Пра бібліятэку

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” – першая публічная бібліятэка на тэрыторыі Беларусі. На працягу амаль двух стагоддзяў яна выконвае важнейшыя сацыяльныя функцыі – з’яўляецца захавальніцай нацыянальнай спадчыны беларускага народа, садзейнічае агульнай і прафесійнай адукацыі насельніцтва Гродзеншчыны, павышэнню яго духоўнага і інтэлектуальнага ўзроўню, лідэр бібліятэчнай палітыкі ў рэгіёне.

Універсальны па змесце фонд дакументаў налічвае звыш 600 тыс. экз., літаратура прадстаўлена на 70 мовах свету. Выдзелены ўнікальныя калекцыі старадаўняй літаратуры, краязнаўчых дакументаў, самаробнай кнігі, запісаў музычных твораў і галасоў гістарычных постацяў.

Для карыстальнікаў прадстаўлены сучаснейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, працуе першы ў краіне Мультыцэнтр “Совушка” – інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій, які забяспечаны 8-мі ліцэнзійнымі праграмамі. Дзейнічае сэнсарны пакой для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Бібліятэка актыўна супрацоўнічае з прадпрыемствамі, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі, культавымі ўстановамі і дыпламатычнымі службамі краіны.

Рэалізуюцца шматлікія творчыя праекты “Дакрануцца да гісторыі”, “Летапіс Вялікага Подзвігу”, “Курсам лідэра”, “Залатая восень жыцця”, дабрачынныя праграмы для дзяцей-сірот, акцыі “Чытаем разам” і інш.

Пры бібліятэцы працуе мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Элізы Ажэшкі, у якім штогод супрацоўнікамі бібліятэкі праводзіцца звыш 300 экскурсій для суайчыннікаў і замежных гасцей на беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах.

Бібліятэка дынамічна і паслядоўна развівае значныя ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне доступу карыстальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў,

 Л.В.Мальцава,
дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”