“Литературные четверги”

Літаратурнае аб’яднанне “Литературные четверги” працуе пры ўніверсальнай чытальнай зале абласной бібліятэкі з 1984 года.

Кожны апошні чацвер месяца тут збіраюцца сапраўдныя аматары літаратуры, сярод якіх – людзі розных узростаў і прафесій: настаўнікі, работнікі медыцыны, навукоўцы, юрысты, музыканты, студэнты. На пасяджэннях аб’яднання яны дзеляцца ўражаннямі аб прачытаных творах, знаёмяцца з біяграфіяй і творчасцю пісьменнікаў розных эпох і розных краін.

У межах літаратурнага аб’яднання таксама ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі творчай эліты Гродна: пісьменнікамі, акцёрамі, рэжысёрамі, журналістамі і г.д.

Да ўдзелу ў пасяджэннях аб’яднання “Литературные четверги” запрашаюцца ўсе аматары чытання.

Водгук пастаяннай удзельніцы аб’яднання Людмілы Лаўровай:
“Я отношусь к “Литературным четвергам” как к маленьким праздникам души. Ведь сюда приходят не только «взять книгу и сдать ее», здесь происходит чудное общение людей, звучат интересные обсуждения того или иного художественного произведения. Здесь слышится плеск чувств и настроений»…

Пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” праходзяць у сектары захоўвання асноўнага фонду па адрасе: вул. Савецкая, 8.

Чакаем Вас на пасяджэннях літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” у 2024 годзе:

  • “Всадник, скачущий впереди”: да 120-годдзя з дня нараджэння рускага, савецкага дзіцячага пісьменніка А. Гайдара;

Студзень

  • “І кружыцца планета Куляшова”: да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта БССР А. Куляшова;

Люты

  • “Фазиль Искандер – писатель, понятный каждому и любимый всеми”: да 95-годдзя з дня нараджэння рускага празаіка, журналіста, паэта Ф. Іскандэра;

Сакавік

  • “Я родом не из детства – из войны”: да 100-годдзя з дня нараджэння Ю.Друнінай, савецкай паэтэсы;

ІІ кв.        

  • “История души человеческой”: да 210-годдзя з дня нараджэння М.Лермантава, рускага паэта, празаіка;

ІІІ кв.       

  • “Поиски нездешней красоты”: да 155-годдзя з дня нараджэння З.Гіппіус, рускай паэтэсы і пісьменніцы.

ІV кв.                                              

Даведкі па тэл.: 62-34-22.