“У пані Элізы”

Літаратурна-музычны салон “У пані Элізы” пачаў працу ў 2002 годзе. Прыхільнікі творчасці сусветна вядомай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, а таксама тыя, хто цікавіцца гісторыяй г.Гродна з задавальненнем сустракаюцца ў Доме знакамітай зямлячкі.
Супрацоўнікі юнацкага філіяла і аддзела выданняў на замежных мовах рыхтуюць літаратурныя прэзентацыі, запрашаюць у салон вядомых гарадзенцаў і творчую моладзь.
Пасяджэнні салона “У пані Элізы” адбываюцца штоквартальна па адрасе: вул.Э.Ажэшкі,17.
Тэл. для даведак: 74 30 67, 72 36 09.