Мультыцэнтр “Совушка”

17 снежня 2015 года на базе дзіцячага філіяла ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” адкрыты першы ў Рэспубліцы Беларусь Мультыцэнтр “Совушка” – інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій, створаны ў межах праграмы транспамежнага супраоўніцтва “Польша – Беларусь – Украіна” 2007-2013 гг.
Агульны бюджэт праекта склаў 1,118 тыс. еўра, у адпаведнасці з Грант-кантрактам сума беларускага боку – 448 тыс. еўра, з их 10% накіраваны са сродкаў абалснога бюджэта. Партнёрам па праекце з’ўляецца Публічная бібліятэка імя М.Канапніцкай у Сувалках (Рэспубліка Польша).
У рамках праекта зроблены рамонт (у файе, калідоры, залах, дзе размясціўся цэнтр), набыты: сучасная мэбля і неабходнае абсталяванне, 31 камп’ютар з вэб-камерамі і мікрафонамі, 25 планшэтаў, праектная і офісная тэхніка, спецыяльныя тэхнічныя прылады (сэнсарныя кансолі, музычныя прыстаўкі, інтэрактыўная дошка, прафесійныя мікраскопы, фотаабсталяванне і інш.), спецыяльны гусенічны пад’ёмнік для наведвальнікаў-калясачнікаў; устаноўлены святлодыёдны экран.
Каштоўным і ўнікальным з’яўляецца праграмнае забеспячэнне для Мультыцэнтра, якое набыта ў фірм “SES” (“Навуковая сістэма адукацыі”) (Ізраіль) і “Робанэт” (г.Гданьск, Рэспубліка Польша).
Мультыцэнтр “Совушка” накіраваны на павышэнне ўзроўня адукацыі і раскрыццё творчых здольнасцей наведвальнікаў рознага ўзроста, паглыбленне цікавасці да адкрыццяў і эксперыментаў.
Карыстальнікам прапанавана 8 адукацыйных праграм:
– лабараторыя для дзяцей;
– крэатыўная лабараторыя Лега;
– лабараторыя музыкі;
– лабараторыя мастацтва;
– лабараторыя замежных моў (англійская, французская, нямецкая, польская);
– лабараторыя навукі;
– лабараторыя навакольнага асяроддзя;
– лабараторыя тэхнікі і робататэхнікі.
У навуковых і тэхнічных лабараторыях створаны ўмовы для індывідуальных і групавых заняткаў.
За кошт эканоміі фінансавых сродкаў па гранту ў дзіцячым філіяле бібліятэкі створаны сэнсарны пакой – цэнтр па развіццю творчых здольнасцей дзяцей, у першую чаргу – з асаблівасцямі фізічнага развіцця, а ў аддзеле мастацтва – адкрыты філіял Мультыцэнтра з двума праграмамі – музыка і мастацтва.
Штогод каля 10 тыс. чал. праходзяць навучанне ў інтэрактыўным цэнтры навукі і тэхналогій. Штотыднёва праводзяцца заняткі з выхаванцамі дзіцячых дамоў, у нядзелю арганізуюцца Дні сям’і, штоквартальна праходзяць Дні бібліятэрапіі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Чакаем вас па адрасе: вул. Савецкая, 25.
Кантактныя тэл.:
60-13-23, 74-07-15 – дзіцячы філіял;
62-03-12 – аддзел мастацтва.
Да сустрэчы ў “Совушцы”!!!

http://www.multicenter.by/