Карыстальніку

Для карыстання паслугамі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” неабходна прайсці рэгістрацыю і стаць чытачом.
Для рэгістрацыі і атрымання білета чытача кожны наведвальнік павінен:

  • прад’явіць:

– пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі);
– фотаздымак;

  • паведаміць неабходныя звесткі для авфармлення рэгістрацыйных формаў;
  • аплаціць кошт паслугі ў адпаведнацсі з “Прэйскурантам цэн на платныя паслугі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

Рэгістрацыя чытачоў ажыццяўляецца ва ўсіх будынках абласной бібліятэкі:
галоўны корпус (вул. Карбышава, 17):
сектар рэгістрацыі чытачоў,  тэл. для даведак: 71 89 53.
вул. Ажэшкі, 17:
юнацкі філіял, тэл. для даведак: 62 33 67,
аддзел выданняў на замежных мовах, тэл. для даведак: 72 36 09.
вул. Савецкая, 25:
аддзел мастацтва, тэл. для даведак: 62 03 12;
дзіцячы філіял, тэл. для даведак: 60 13 23.
вул. Савецкая, 8:
сектар бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы, тэл. для даведак: 62 34 22.