Апошнія падзеі партнёрства

2019 год

Адкрыццё Тыдня французскай кнігі

У 2019 г. калектывам ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” пачата праца ў межах новага творчага праекта “Пазнай свет праз кнігу”, які накіраваны на папулярызацыю чытання, а таксама кніг пра краіны свету і на мовах свету. На працягу года ў бібліятэцы пройдуць тыдні славянскай, польскай, нямецкай і амерыканскай кнігі.

Рэалізацыя творчага праекта пачалася з правядзення Тыдня французскай кнігі, урачыстае адкрыццё якога адбылося 4 лютага.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч і Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, спадар Аляксандар Піке.

Цікава і пазнавальна прайшла творчая сустрэча з пісьменніцай і выкладчыцай з Францыі – спадарыняй Ганнай Лазоўскі, якая ўпершыню наведала Рэспубліку Беларусь і г. Гродна.

Г.Лазоўскі пазнаёміла прысутных са сваімі літаратурнымі дасягненнямі, прадставіла творы з новых кніг “Казкі славянскіх мудрацоў” і “Казкі скандынаўскіх мудрацоў”.

Вучнёўская і студэнцкая моладзь, настаўнікі і выкладчыкі, чытачы бібліятэкі з ахвотай задавалі пытанні пісьменніцы на французскай мове, а таксама выконвалі разам з госцяй псіхалагічныя заданні.

Тыдзень французскай кнігі

ДУК “Гродзенская абласная навуковая біблітяэка імя Я.Ф.Карскага” запрашае жыхароў і гасцей горада Гродна на Тыдзень французскай кнігі, які пройдзе з 4 да 10 лютага.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемстваў адбудзецца з удзелам Першага Саветніка Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, спадара Аляксандра Піке і французскай пісьменніцы Ганны Лазоўскай.

Адкрытыя прагляды літаратуры, інфармацыйныя гадзіны, віртуальныя падарожжы, творчыя сустрэчы, прагляды і абмеркаванні французскіх фільмаў, дапамогуць пазнаёміцца з гісторыяй, сімваламі і культурай адной з самых прыгожых краін у свеце – Францыяй.

Даведкі па тэл.: 71 89 44, 71 89 42, 72 36 09.

Праграма дадаецца

2018 год

18 снежня Консульствам Украіны ў Брэсце і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Карскага праведзены “Вечар навукі, гісторыі і культуры Украіны”.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і Анатоль Нікіфаравіч Дзідзенка, Консул-кіраўнік Консульства Украіны ў Брэсце.

Прадстаўнікі дыпламатычнай службы пазнаёмілі гасцей вечара з дасягненнямі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Нацыянальнай бібліятэкі імя У.Вярнадскага, якія сёлета святкуюць 100-гадовыя юбілеі.

Консул-кіраўнік А.Н.Дзідзенка і консул В.В.Пантус перадалі ў дар абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага кнігі на украінскай мове, сярод якіх прэзентацыйнае энцыклапедычнае выданне “Ukraine. The best: культурний простір від А до Я”.

12 декабря 2018 года исполнилось 90 лет со дня рождения Чингиза Айтматова, выдающегося киргизского писателя-прозаика, гуманиста, политического и культурного деятеля.

В юбилейный день Почетный консул Кыргызской Республики в г. Гродно Чивель Игорь Евгеньевич посетил ГУК «Гродненская областная научная библиотека им. Е.Ф.Карского» и передал в дар читателям главной библиотеки области книгу Ч.Айтматова «Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век». Издание приурочено к юбилею писателя и 25-летию установления дипломатических отношений между Беларусью и Кыргызстаном.

В отделе абонемента посетители могут познакомиться с выставкой «Творчая спадчына Ч.Айтматава – бясцэннае багацце Кыргыстана», посвященной жизни и творчеству знаменитого автора.

В отделе изданий на иностранных языках действует передвижная выставка “Узнай об искусстве США”. Все материалы, а это – книги, плакаты, DVD-диски и настольные игры, предоставлены Центром информации, культуры и образования Посольства США в Республике Беларусь.

Познакомиться с разными видами искусства и работами современных художников, а также проверить свои знания по мировой культуре можно по адресу: г. Гродно, ул.Э.Ожешко,17. Выставка работает ежедневно с 10.00 до 18.00, до 3 января 2019 года.

Справки по тел.: 72 36 09.

16 кастрычніка Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Піке наведаў Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф.Карскага. Яго віталі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык С.В. і дырэктар абласной бібліятэкі Мальцава Л.В.

Ганаровы госць пазнаёміўся з работай галоўнай бібліятэкі вобласці, наведаў мемарыяльны пакой славутай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, а таксама сустрэўся са студэнтамі і школьнікамі, якія вывучаюць французскую мову.

Размова ішла пра літаратуру і мастацтва Францыі, важнасць французскай мовы ў свеце, адметнасць і самабытнасць двух народаў. Першы Саветнік адзначыў адукаванасць, інтэлігентнасць і гасціннасць беларусаў. Сустрэча праходзіла выключна на французскай мове, што асабліва карысна для тых, хто яе вывучае.

03 кастрычніка 2018 года ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” наведалі выкладчыкі амерыканскіх універсітэтаў і прадстаўнікі бізнес-супольнасці г.Дэтройт (ЗША).
Дэлегацыю віталі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Клімовіч А.В., намеснік начальніка Куратчык С.В., дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” Мальцава Л.В.
Госці з Дэтройта пазнаёміліся з работай абласной бібліятэкі, наведалі мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Э.Ажэшкі, сустрэліся са студэнтамі і школьнікамі горада Гродна, якія вывучаюць англійскую мову.
Чытачы бібліятэкі атрымалі інфармацыю не толькі пра горад Дэтройт, дасягненні і праблемы яго жыхароў, але і пазнаёміліся з іншымі населенымі пунктамі ЗША. Моладзь з цікаўнасцю ўдзельнічала ў размове, праявіла свае добрыя веды па гісторыі, культуры, літаратуры Амерыкі і паказала добрае валоданне англійскай мовай.

28 верасня 2018 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага адбылася сустрэча віцэ-консула Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь з прадстаўнікамі турыстычных фірм горада Гродна і чытачамі бібліятэкі.
Жыхары абласнога цэнтра атрымалі інфармацыю аб умовах атрымання розных тыпаў віз і Green Card, правільнае складанне пакета неабходных дакументаў, падрыхтоўку і працэс субяседавання.

28 верасня 2018 года віцэ-консул Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь г-жа Элісан Маккой правяла ў аддзеле выданняў на замежных мовах сустрэчу на тэму “Падарожжа ў ЗША” з гродзенскімі студэнтамі і школьнікамі, якія валодаюць англійскай мовай.
Дзякуючы захапляльнай прэзентацыі з выкарыстаннем рэсурсаў Grodno InfoUSA г-жа віцэ-консул паказала аўдыторыі самыя незвычайныя і прыгожыя куткі сваёй радзімы. Моладзь мела зносіны з носьбітам англійскай мовы, а таксама атрымала новыя веды па амерыканскай гісторыі і культуры.

20 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшлі ХІІІ Гарадзенскія чытанні “Сакрэты гарадзенскай гісторыі”, прысвечаныя 890-годдзю горада Гродна.
Удзел у канферэнцыі прымалі вучоныя, краязнаўцы, пісьменнікі, прадстаўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, ВНУ, грамадска-культурных аб’яднанняў з Рэспублікі Беларусь і Польшчы, сярод якіх: Савіцкі Пётр Сцяпанавіч, дактарант Беластоцкага ўніверсітэта.
Падчас мерапрыемства выяўлены малавядомыя факты і падзеі па гісторыі горада Гродна.
Матэрыялы чытанняў апублікуюцца і будуць актыўна выкарыстоўвацца рознымі катэгорыямі карыстальнікаў.

19 верасня 2018 года ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” атрыманы грант ад Дзярждэпартамента ЗША на суму 13 425 $ ЗША на набыццё інфармацыйных рэсурсаў, камп’ютарнай тэхнікі, 3-Д сканера, планшэтаў з адукацыйнымі праграмамі, сучаснай мабільнай мэблі.

01 чэрвеня 2018 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Яраслаў Ксёнжак, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне, Анатоль Дзідзенка, Генеральны консул Украіны ў Брэсце, Ігар Чывель, Ганаровы консул Кыргызкай Рэспублікі ў Гродна, прадстаўнікі рэлігійных канфесій і этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, творчая інтэлегенцыя Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Асноўная мэта канферэнцыі – папулярызацыя Гродзеншчыны як шматнацыянальнага краю, наладжванне міжкультурных сувязей, актывізацыя турыстычнай дзейнасці Прынемання.
Падчас пленарнага паседжання былі абмеркаваны актуальныя на сённяшні дзень пытанні: узаемадзеянне народаў і культур на тэрыторыі Гродзенскай вобласці; уплыў прадстаўнікоў нетытульных нацый на сацыякультурнае развіццё грамадства; роля рэлігійных канфесій у міжнацыянальным дыялогу; публічныя бібліятэкі і нацыянальныя супольнасці на Гродзеншчыне і інш.

23 мая 2018 года ва ўніверсальнай чытальнай зале ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшла творчая сустрэча з вядомымі польскімі паэтамі і выдаўцамі Аляксандрам Наўроцкім і Барбарай Юркоўскай, якія завіталі ў Гродна з Варшавы.
Нагодай да візіту была выдадзеная сумесна з Гродзенскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” анталогія польскай і беларускай паэзіі “Масты: Гродна-Варшава. Mosty: Grodno-Warszawa” (выдавецтва IBIS, Варшава, 2017).
Аляксандр Наўроцкі, які таксама з’яўляецца ўладальнікам выдавецтва IBIS, распавёў пра свой творчы шлях, выдавецкую дзейнасць, закрануў пытанні літаратурнага працэса ў сучаснай Польшчы. Барбара Юркоўска падкрэсліла ўніверсальны характар паэзіі, якая не ведае межаў.
Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні гасцям з Польшчы, прачытаць свае творы. Адбылася жывая дыскусія на самыя розныя тэмы, якія тычацца літаратуры і мастацтва.

10 красавіка 2018 года Ганаровае Консульства Кыргызскай Рэспублікі ў г. Гродна і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі вечарыну, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння кыргызскага пісьменніка Чынгіза Айтматава.
На мерапрыемстве прысутнічалі: кіраўнікі абласных арганізацый і ўстаноў, старшыні нацыянальных суполак, творчая інтэлегенцыя, студэнты і школьнікі.
Ганаровы Консул Кыргызскай Рэспублікі Ігар Чывель пазнаёміў прысутных з гісторыяй, культурай, традыцыямі краіны, якая размешчана ў гарах Цянь-Шань; з біяграфіяй славутага сына кыргызскага народа Чынгіза Айтматава, кнігі якога перакладзены на 130 моў свету, выдадзены ў 128 краінах.
Супрацоўнік бібліятэкі Андрэй Ціхаміраў зрабіў агляд і прэзентацыю твораў Ч.Айтматава на беларускай, рускай, польскай, літоўскай і мангольскіх мовах.